Вы тут

Штабы Ціханоўскай, Бабарыкі і Цапкалы аб'явілі пра аб'яднанне

Марыя Калеснікава, Святлана Ціханоўская і Вераніка Цапкала / babariko.vision

Штабы Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы аб'явілі пра аб'яднанне. Адбылося гэта па выніках сустрэчы іх прадстаўнікоў, якая прайшла 16 ліпеня. На здымку бачым кандыдата ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую, прадстаўніцу штабу Бабарыкі Марыю Калеснікаву і жонку Валерыя Цапкалы Вераніку Цапкала.

Абвешчаныя пяць асноўных прынцыпаў перадвыбарнай кампаніі. Сярод іх — заклік прыйсці на выбары 9 жніўня і прагаласаваць; абяцанне вызваліць палітвязняў, эканамічных зняволеных і права на перагляд спраў у незалежных і сумленных судах; абяцанне правядзення паўторных сумленных выбараў пасля 9 жніўня 2020-га; інфармаванне выбаршчыкаў "аб неабходнасці абараняць свой голас рознымі спосабамі"; заклік да ўдзелу ў ініцыятывах па назіранні за выбарамі.

Як вядома, Віктар Бабарыка і Валерый Цапкала не былі зарэгістраваныя кандыдатамі ў прэзідэнты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.