Gnarls Barkley дораць “інверсійны” альбом

Весялуны Gnarls Barkley прыдумалі выдатны жарт: на днях музыкі выклалі свой новы альбом у інтэрнэт для вольнай запампоўкі. Уся соль у тым, што выкладзены запіс гучыць … задам наперад! Адпаведна, і тытул ён атрымаў «перавернуты» - «elpuoC ddO ehT». Гэта значыць «The Odd Couple» наадварот.

«Жарт» гучыць 38 хвілін і 45 секунд – роўна столькі, колькі доўжыцца і арыгінальны альбом. Пачынаецца «elpuoC ddO ehT» з апошніх нот фінальнай песні і канчаецца, адпаведна, стартавымі акордамі першай. Запіс можна спампаваць цалкам бясплатна, зарэгістраваўшыся на адмыслова створанай для гэтага старонцы.

Нагадаем, што «The Odd Couple» з'яўляецца другім студыйным альбомам у дыскаграфіі папулярнага амерыканскага дуэта, які ў свой час атрымаў папулярнасць дзякуючы шуму ў інтэрнэце: нагадаем, што дэбютны сінгл «Crazy» на пачатку 2006-га 11 тыдняў запар узначальваў рэйтынг інтэрнэт-запамповак у Вялікабрытаніі і нават здолеў выключна на іх аснове узначаліць хіт-парад «фізічных рэлізаў».

Такім чынам, падарункам у выглядзе «адваротнай» версіі свайго новага альбома музыкі, мабыць, вырашылі аддзячыць сваім адданым прыхільнікам.


Фота: www.donews.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі