Гісторыкі Андрусь і Таццяна Мастыкі — на волі

Гісторыкі Андрусь і Таццяна Мастыкі — на волі

Сям'я беларускіх гісторыкаў, пра затрыманне якой стала вядома 20 ліпеня, на волі. Як піша тэлеграм-канал @by_culture, вызваленыя Андрусь Мастыка і яго жонка Таццяна Мастыка. За кратамі яны правялі 10 дзён.

Па якой крымінальнай справе затрымлівалі Мастыкаў, невядома. Ператрус і затрыманне 19 ліпеня правялі супрацоўнікі КДБ. Адваката ў кватэру не пусцілі.

Таццяна Мастыка раней узначальвала грамадскае аб’яднанне “Гісторыка”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі