Гісторык і дэпутат Ігар Марзалюк ідзе на перавыбары

Гісторык і дэпутат Ігар Марзалюк ідзе на перавыбары

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў гісторык Ігар Марзалюк зарэгістраваў ініцыятыўную групу, якая будзе збіраць подпісы ў яго падтрымку. Пра гэт паведамляецца на сайце Ленінскай адміністрацыі Магілёва. 

Марзалюк, як і мінулы раз, балатуецца ў Магілёве — па Магілёўска-Ленінскай акрузе №84.

У яго чатыры канкурэнты, сярод якіх бізнэсовец Алег Аксёнаў прадстаўляе апазіцыйную Аб'яднанаую грамадзянскую партыю.

Гісторык Марзалюк набыў шырокую вядомасць у інтэрнэце, калі падчас выступу Аляксандра Лукашэнкі расчулена расплакаўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі