Вы тут

"Гэта дакладна не 15 чалавек". Брэсцкае "Дынама" — пра ўспышку COVID-19 у клубе

Брэсцкае "Дынама" / vk.com

ФК "Дынама-Брэст" пракаментаваў навіны пра ўспышку COVID-19 у клубе. Прэс-служба пацвярджае, што хворыя футбалісты ёсць, але "іх дакладна не 15 чалавек".

Не ўсе хлопцы атрымалі яшчэ вынікі тэстаў. Але гэта дакладна не 15 чалавек, як пішуць СМІ. Некаторыя гульцы знаходзяцца на карантыне. Што тычыцца тых, у каго каранавірус пацверджаны, то іх стан стабільны, здавальняючы. Яны атрымліваюць кваліфікаванае лячэнне: за іх здароўем пільна сочаць медыкі. Прозвішчы і імёны мы не называем з павагі да асабістай прасторы футбалістаў, — гаворыцца ў паведамленні клуба. 

Пра ўспышку захворвання ў футбольным клубе стала вядома 2 ліпеня. 3 ліпеня гендырэктар клуба Сяргей Вараб'ёў прызнаў, што "некалькі гульцоў асноўнага складу праходзяць абследаванне", але вынікаў тэстаў яшчэ не было. 5 ліпеня лідар каманды Арцём Мілеўскі напісаў у Instagram, што сыходзіць на двухтыднёвую самаізаляцыю. 6 ліпеня раніцай "Трыбуна" паведаміла, што ў брэсцкім "Дынама" заразіліся каранавірусам 16 чалавек: 11 футбалістаў і 5 работнікаў клуба. 

"Дынама-Брэст" заклікае СМІ "не ўводзіць грамадскасць у зман":

Цяпер перад клубам стаіць задача як мага хутчэй выйсці з сітуацыі, якая склалася. Мы жадаем хлопцам хутчэйшага выздараўлення! У гэты няпросты час камандзе патрэбны падтрымка і разуменне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.