СМІ: у брэсцкім “Дынама” ўспышка каранавіруса
![СМІ: у брэсцкім “Дынама” ўспышка каранавіруса](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/bp6buf48swq.jpg.webp?itok=LAFt2fKe)
У брэсцкім “Дынама” ўспышка каранавіруса: заражаныя не менш за тры гульцы, сярод якіх Аляксандр Наёк і Дзяніс Лапцеў. COVID-19 выявілі таксама і ў працаўнікоў клуба. Пра гэта паведамляе Tribuna.com са спасылкай на ўласныя крыніцы.
У прэс-службе брэсцкага “Дынама” пакуль не каментуюць сітуацыю. Там сказалі, што на ўсе пытанні галоўны трэнер Сяргей Кавальчук адкажа пасля матча са “Смалявічамі”, які адбудзецца 3 ліпеня.
Паводле інфармацыі крыніцаў Tribuna.com, “брастаўчане” хацелі перанесці гэты матч, але ў АБФФ ім адмовілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.