"Героямі года" у беларускай музыцы могуць стаць Вольскі, Akute, TonqiXod

"Героямі года" у беларускай музыцы могуць стаць Вольскі, Akute, TonqiXod

12 снежня пройдзе ўручэнне штогадовай музычнай прэміі "Героі года". Адначасова  партал TuzinFM адзначыць свой чатырнаццаты Дзень нараджэння. Традыцыйна прэмія будзе ўручацца ў дзвюх намінацыях — "Адкрыццё" (у ёй сёлета пяцёра прэтэндэнтаў) і "Гурт года" (на перамогу прэтэндуюць восем гуртоў і выканаўцаў).


У намінацыю “Адкрыццё года” трапляюць тыя выканаўцы, якія сёлета ўпершыню заявілі пра сябе ўсур’ёз. Улічваецца творчая актуальнасць і арыгінальнасць, наяўнасць студыйных запісаў і музычных відэа, актыўнасць у сацсетках, канцэрты. Важным крытэрыем з’яўляецца наяўнасць беларускамоўных песень. Сярод прэтэндэнтаў — спявачка Кацярына Ваданосава, гурт Helious, электронны праект Mikita, інструментальны індзі-гурт The Glithhh, арт-рокавы дуэт "МorkvoЦвет".

Пры вызначэнні намінантаў на "Гурт года" да ўвагі найперш бярэцца творчая і медыйная актыўнасць. Наяўнасць беларускай мовы ў песнях з’яўляецца пажаданым, але не вызначальным крытэрыем. Прэтэндэнты — Nizkiz, Вольга Падгайская і Віталь Эпаў (Five-Storey Ensemble), TonqiXod, Барыс Штэрн (“СлухацьУнавушніках”), Akute, Re1ikt, Лявон Вольскі, Naviband.

Сёлета ўручэнне прэміі "Героі года" пройдзе ў клубе "Мачо".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі