Германія адмовіла ў статусе бежанца беларусу, які карміў у Кіеве нацгвардзейцаў

Германія адмовіла ў статусе бежанца беларусу, які карміў у Кіеве нацгвардзейцаў

Германія адмовілася даць беларусу Станіславу Цыбінскаму статус бежанца. Цягам двух тыдняў ён павінен пакінуць краіну. 

"Адмовілі, таму што ў Беларусі ў мяне быў тэрмін за цяжкае злачынства. Вярнуцца ва Украіну я не магу — не ўпусцяць. Вярнуцца ў Беларусь таксама не магу. Куды ехаць цяпер, я не ведаю", — кажа Стас у каментары Еўрарадыё.

У Беларусі Цыбінскі адседзеў тэрмін за злачынства, а потым некалькі гадоў дапамагаў былым зняволеным вярнуцца да нармальнага жыцця. Разам з прыяцелямі ён арганізаваў грамадска-інфармацыйную пляцоўку "Беларускі цэнтр падтрымкі", а пад Шчучынам стварыў цэнтр па рэсацыялізацыі вызваленых. 

У жніўні 2020-га яго жорстка збілі амапаўцы, зламаўшы пры гэтым чатыры рабры. Таксама сілавікі, па словах Цыбінскага, пасля выбараў патрабавалі, каб ён не падтрымліваў палітычных пацярпелых, але ён з гэтым не пагадзіўся.

Гэтай зімой Стас прыехаў у Кіеў, дзе ўладкаваўся на працу ў рэстаран. Там яго заспеў пачатак вайны. У рэстаране ён як валанцёр карміў украінскіх нацгвардзейцаў. 

Потым Цыбінскі здолеў выбрацца з Украіны і паспрабаваў атрымаць статус уцекача ў Германіі. Што рабіць пасля адмовы, разгублены беларус пакуль не ведае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі