Генштаб УСУ: Расія перамяшчае сродкі супрацьпаветранай абароны ў Беларусь

Расійскі зенітны ракетны дывізіён у Беларусі ў лютым 2022 года / Міністэрства абароны
Расійскі зенітны ракетны дывізіён у Беларусі ў лютым 2022 года / Міністэрства абароны

Расійскае войска перамяшчае сродкі СПА ў Беларусь, бліжэй да мяжы з Украінай. Пра гэта паведамляе Генштаб ВСУ.

Перамяшчэнне сродкаў супрацьпаветранай абароны узброеных сіл Расійскай Федэрацыі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь адзначаецца на Валынскім і Палескім кірунках. Пагроза нанясення праціўнікам ракетных і авіяўдараў з тэрыторыі і паветранай прасторы гэтай краіны працягвае захоўвацца.

Афіцыйна Расія нібыта праводзіць вучэнні на тэрыторыі Беларусі. Яны падоўжаныя да 27 жніўня. Такія падаўжэнні адбываюцца рэгулярна з 29 красавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі