Генсек ААН наведае Украіну

Генсек ААН наведае Украіну

Генсек Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Антоніу Гутэрыш наведае Украіну. У чацвер ён пабывае ў Львове, а ў пятніцу — у Адэсе, паведамляе Reuters.

Візіт генсека ААН ва Украіну прысвечаны абмеркаванню транспартыроўкі ўкранскага збожжа за мяжу (першы груз ужо прыбыў у Сірыю), сітуацыі на Запарожскай АЭС і місіі па расследаванні забойства ўкраінскіх ваеннапалонных у Аленаўцы.

Чакаецца, што Антоніу Гутэрыш сустрэнецца з прэзідэнтамі Украіны і Турцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі