Генпракурор прапаноўвае ўзмацніць прысуды хабарадаўцам і не амніставаць іх

Генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч лічыць, што часам тыя, хто даюць хабар, прыцягваюцца да меншай адказнасцi, чым самі хабарнiкi. Ня аго думку, неабходна ўзмацнiць адказнасць i хабарадаўцаў.

“За хабары ў буйных памерах апошнiя гады выносiлiся прыгаворы да 10 гадоў пазбаўлення волi, у той час як па заканадаўстве гэты тэрмiн можа складаць да 15 гадоў", — адзначыў Рыгор Васілевіч.

Генпракурор таксама прапанаваў, каб да асобаў, якiя прыцягвалiся да адказнасцi за карупцыйныя злачынствы i асаблiва за хабарнiцтва, не прымяняўся закон аб амнiстыi, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі