Вы тут

Гендырэктар СААЗ: па ўсім свеце распрацоўваецца 141 вакцына ад каранавіруса

Калумбія, ліпень 2020-га / Reuters

Па ўсім свеце распрацоўваецца 141 вакцына ад каранавіруса, піша ў артыкуле ў газеце The Washington Post гендырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Гебрэесус. Ён спадзяецца, што некаторыя навукоўцы могуць дасягнуць поспеху ўжо праз некалькі месяцаў. "Вядома, гарантыі поўнай абароны няма, але мы спадзяемся на гэта", — адзначае гендырэктар СААЗ.

Гебрэесус у чарговы раз заклікаў міжнародную супольнасць да супрацоўніцтва ў справе вырашэння крызісу аховы здароўя. Інакш чалавецтву будзе цяжка супрацьстаяць будучым пагрозам, падкрэслівае ён.

У свеце налічваецца 10,8 млн выпадкаў заражэння каранавірусам, памерлі 519 тысяч чалавек, паправіліся 6 млн.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.