Газ для Беларусі ў наступным годзе будзе каштаваць 201 долар?

Расійскі газавы манапаліст "Газпром" прагназуе, што ў 2008 годзе сярэднееўрапейскі кошт на прыродны газ складзе 300 долараў за тысячу кубаметраў.
Пра гэта паведаміў намеснік старшыні праўлення кампаніі Аляксандр Мядзведзеў, інфармуе “РИА Новости”. Нагадаем, згодна з беларуска-расійскай дамовай аб пастаўках газу, наша краіна ў наступным годзе будзе плаціць “Газпрому” 67% ад сярэднееўрапейскага кошту.

Калі лічба, названая Мядзведзевым, застанецца без зменаў, Беларусь будзе плаціць 201 долар за тысячу кубаметраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі