Гайдукевіч, Караткевіч і Улаховіч не здымуцца з прэзідэнцкай гонкі

Гайдукевіч, Караткевіч і Улаховіч не здымуцца з прэзідэнцкай гонкі

Эканаміст Віктар Цярэшчанка 9 верасня заявіў пра выхад з прэзідэнцкай кампаніі і заклікаў патэнцыйных сапернікаў Аляксандра Лукашэнкі таксама сысці з выбарчай гонкі.

Нагодай для такога кроку з боку Цярэшчанкі сталі праблемы са здароўем. Ён па-ранейшаму ўпэўнены, што яго атруцілі.

Аднак іншыя ўдзельнікі прэзідэнцкай гонкі не падтрымалі заклік Цярэшчанкі. Старшыня ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч у каментары Радыё "Свабода" заявіў, што не можа ўсур’ёз успрымаць сённяшнюю заяву Цярэшчанкі: "Чалавеку хочацца піярыцца. Інтэрнэт усё вытрымае. Заўтра ён зробіць заяву, што ён атручаны спецслужбамі палоніем, радыем, яшчэ чымсьці. Тут патрэбны лекар. Менавіта лекар. Не трэба тут саромецца. Трэба разабрацца, і ўсё будзе добра".

Таццяна Караткевіч спаслалася на тое, што за яе вылучэнне падпісаліся больш за 100 тысяч людзей. Сыход з выбарчай кампаніі яна называе дапамогай Лукашэнку: "Бо калі ёсць альтэрнатыва, гэта — выклік рэжыму. Калі яе няма, мы дапаможам рэжыму".

Мікалай Улаховіч заявіў, што не будзе здымацца з выбараў, бо ішоў да гэтага не адзін год.

Фота: tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі