Гайд па найлепшых беларускіх курсах ад Лятучага ўніверсітэта

Гайд па найлепшых беларускіх курсах ад Лятучага ўніверсітэта

Адразу ж хочам сказаць — курсы бясплатныя.

Да таго ж ёсць не толькі відэафармат, але і аўдыя: падкасты на сайце анлайн-платформы.

Калі ты свядома падыходзіш да самаразвіцця і лічыш, што гэта правільна — мець асабістае абгрунтаванае меркаванне, — тады анлайн-платформа Лятучага ўніверсітэта дакладна для цябе!

Стваральнікі і аўтары курсаў не бягуць за хайпавымі тэмамі і не ствараюць чарговы відэа-курс па модным пытанні. Лятучы ўніверсітэт робіць нестандартныя аўтарскія курсы на няпростыя тэмы, пасля прагляду якіх ты дакладна зможаш адстаяць сваю пазіцыю. А калі дабярэшся да дадатковых матэрыялаў — стаць экспертам ці эксперткай.

Вось некаторыя тэмы, па якіх ты можаш дасягнуць новага лэвэлу.

Гайд па найлепшых беларускіх курсах ад Лятучага ўніверсітэта

Курс па Open Data “Уводзіны ў адкрытыя даныя”

Ведаеш, што такое Open Data і можаш працытаваць Хартыю адкрытых даных па памяці? І нават у гэтым выпадку табе будзе цікава даведацца: хто і як можа атрымаць выгаду ад Open Data, хто і як збірае і ацэньвае даныя, што думаюць эксперты пра становішча з Open Data у свеце ды ў нас і шмат чаго яшчэ.

Big brother is watching you!

Аўдыялекцыі

Гайд па найлепшых беларускіх курсах ад Лятучага ўніверсітэта

Уводзіны ў сістэмны падыход

Гуманітарная веда можа быць не менш дакладнай за тэхнічную, якая таксама працуе з допускамі і імавернасцямі, з нявызначанасцю. Але тэхнары гэтага не палохаюцца, бо ўмеюць лічыць. 

Будзем разбірацца, як можна “лічыць” складаныя гуманітарныя сістэмы ды схемы.

Аўдыялекцыі

Гайд па найлепшых беларускіх курсах ад Лятучага ўніверсітэта

Адкрытыя праблемы і парадоксы біяэтыкі

Як выяўляецца сутнасць жыцця і смерці? Медыцынскі "сіндром бога"— to will or not to will. Гарвардскі крытэр смерці — ці актуальны пры цяперашнім узроўні медыцыны? Эўтаназія, сурагатнае мацярынства — этычна, але антырэлігійна?

І гэта мы толькі пачалі пералік! Адразу ж падкрэслім — не надта кароткі курс, але ж пагадзіцеся, у двух словах пра такія пытанні не расказаць.

Lifehack — павяліч хуткасць прайгравання відэа, калі схопліваеш на хаду.

Аўдыялекцыі

Гайд па найлепшых беларускіх курсах ад Лятучага ўніверсітэта

Гарады і змяненне клімату: што і навошта трэба ведаць

Па-першае, калі ты абмяркоўваў Грэту Тунберг — гэта твая тэма.

Па-другое, у Беларусі не ўсё так блага, трэбы толькі не дазваляць руйнавацца ўжо створанаму ды планамерна дадаваць новае.

Па-трэцяе, паслухай курс — у ім вельмі файна выкладзены ўсе пытанні. Ды ў дадатак там шмат малюнкаў і прыкладаў — усё як нам падабаецца.

Аўдыялекцыі

Гайд па найлепшых беларускіх курсах ад Лятучага ўніверсітэта

Грошы, фінансавае пасярэдніцтва і іх роля ў эканоміцы

Плануеш майніць біткойны, гуляць на біржы ці ў цябе проста ёсць свае асабістыя грошы? Тады табе дакладны трэба паглядзець гэты курс! З аднаго боку, ты зразумееш, як усё складана, а з другога — пачнеш разбірацца ва ўсёй глабальнай схеме.

Аўдыялекцыі

Гайд па найлепшых беларускіх курсах ад Лятучага ўніверсітэта

Практычная палітыка

Ты калі-небудзь параўноўваў палітыку з працай па стварэнні маляванага мульціка? А можаш сказаць, калі сітуацыя становіцца палітычнай? Ці хочаш разабрацца ў палітычных знаках і сімвалах, у паліттэхналогіях?

Пераходзь па спасылцы. Але папярэджваем — курс-чэлендж! Курс не для ўсіх, але для кожнага!

Аўдыялекцыі

Гайд па найлепшых беларускіх курсах ад Лятучага ўніверсітэта

Сучасная адукацыя: радыкальныя змены

Можаш, як Пракапеня, расказаць, што б ты змяніў/ла ў сістэме адукацыі? Ці лічыш, што павышэнне заробку настаўнікам вырашыць усе пытанні? Ці ўпэўнена, што ані школа, ані ўніверсітэт не змогуць падрыхтаваць чалавека да сучаснага жыцця?

Чаму і што не так у нас і ў свеце — давай разбірацца.

Аўдыялекцыі

Гайд па найлепшых беларускіх курсах ад Лятучага ўніверсітэта

Сацыяльнае ўяўнае і ягоныя межы

Існуе рубеж, пасля якога чалавецтва кожны раз спараджае рэпрэсіўныя механізмы кіравання. Дык ці ёсць мяжа магчымасцям чалавека ствараць “новы парадак”? Ці можна сканструяваць нацыю?

Адзін з самых глыбокіх і сур’ёзных курсаў. Крыху болей за гадзіну — і ты зможаш зрабіць аналіз сацыяльна-палітычнай рэчаіснасці па The Lord of the Rings.

Аўдыялекцыі

Гайд па найлепшых беларускіх курсах ад Лятучага ўніверсітэта

Гульня ў культуры, мысленні і практыцы

Часам кажуць, што сучасны чалавек — гэта чалавек, які гуляе. Ды ўвогуле “ўвесь свет — гульня”. А як насамрэч? 

Чым адрозніваюцца бізнесовыя гульні ад гульняў жывога дзеяння ды моўных? Да чаго тут тэатр? Паспрабуй разабрацца.

Аўдыялекцыі

Гайд па найлепшых беларускіх курсах ад Лятучага ўніверсітэта

Прамоўленая гісторыя Беларусі ХХ ст.

Ці з'яўляюцца каштоўнасцю для гісторыі асабістыя ўспаміны? Ці змогуць нашыя с табой успаміны ўдакладніць афіцыйна прыняты гістарычны факт?

Шчыра скажам, на апошніх дзвюх лекцыях мы амаль не стрымалі эмоцыі. Другая сусветная, Чарнобыль і калектывізацыя, як гэта расказваюць сведкі — вельмі кранальна!

Аўдыялекцыі

Гайд па найлепшых беларускіх курсах ад Лятучага ўніверсітэта

Дзве гісторыі стварэння ў кнізе Роду

Не было ані Адама, ані Евы. Дый яблык — зусім не яблык! Версій стварэння свету ў Бібліі цэлых дзве! Ды наогул, перакласці навукоўцы могуць далёка не ўсе словы і фразы.

Што чалавецтва насамрэч ведае пра Біблію, калі адкінуць увесь царкоўны маркетынг?

Аўдыялекцыі

Гайд па найлепшых беларускіх курсах ад Лятучага ўніверсітэта

Спадчына: каштоўнасці і практыка

Чаму Гарадавы гэта не помнік, а зарослы падмурак замка — помнік?

Будаўнічая рэканструкцыя vs навуковая рэканструкцыя. Пасля аднаўлення гістарычнага помніка — што мы атрымліваем: арыгінал альбо новы помнік?

Разбіраемся з нашай і вашай спадчынай.

Фух! Мы расказалі амаль пра ўсе курсы, акрамя курсаў па дызайне, гісторый фатаграфіі, Кнізе Роду, філасофіі гісторыі. Калі цікавішся гэтымі тэмамі — яны твае!

І апошняе: сачы за далейшым развіццём платформы — такія курсы ствараюцца не хутка. Але нешта новае дакладна будзе з'яўляцца.

Сачы за навінамі на сайце. Слухай курсы ў нашых падкастах. Пампуй аўдыя на Soundcloud.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі