Гатэлі і гаспадары кватэраў на суткі мусяць паведамляць пра засяленне замежнікаў

Гатэлі і гаспадары кватэраў на суткі мусяць паведамляць пра засяленне замежнікаў

У Беларусі з 1 кастрычніка гатэлі, сядзібы і іншыя суб'екты, якія здаюць жыллё, павінны паведамляць міліцыі пра засяленне замежнікаў цягам трох гадзін, паведамляе БЕЛТА. Гэтае правіла ёсць у новай рэдакцыі закону "Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь", якая набывае моц ад сёння.

Сярод іншага, змяняецца парадак падачы ў міліцыю інфармацыі пра замежнікаў, якія часова знаходзяцца ў Беларусі.  З 1 кастрычніка гатэлі, санаторна-курортныя і аздараўленчыя арганізацыі, суб'екты аграэкатурызму, юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія аказваюць паслугі па здачы ў арэнду жылых памяшканняў, павінны паведамляць аб такіх грамадзянах цягам  трох гадзін пасля засялення іх у кватэру ці ў нумар.

Зрабіць гэта можна праз адзіны партал электронных паслуг (з выкарыстаннем ключа электроннага лічбавага подпісу), аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму "Гатэлі", а таксама накіраваўшы паведамленне нарачным.

Парадак рэгістрацыі замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Беларусі, прадугледжаны арт.41-43 закону "Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь", не зменіцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі