"Гараднічанка" паведаміла аб унікальным выпадку ў жаночым гандболе

"Гараднічанка" паведаміла аб унікальным выпадку ў жаночым гандболе ды і ўвогуле ў сусветным спорце. У адной камандзе будуць выступаць маці і дачка — Юлія і Паліна Булавы. Яны ўжо падпісалі кантракты з "Гараднічанкай".

Юлія Булава — выхаванка гродзенскай школы гандбола, мінулы сезон правяла ў Віцебску, а цяпер вярнулася ў родны горад. Паліну Булаву называюць адной з самых перспектыўных гульцоў беларускага першынства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.