Ганна Канапацкая выйграла выбары з падтрымкай 23,7%

Ганна Канапацкая выйграла выбары з падтрымкай 23,7%

Цэнтрвыбаркам абнародаваў вынікі галасавання па акругах — у абсалютных лічбах і ў адсотках ад удзельнікаў выбараў.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, найбольшай падтрымкай сярод выбаршчыкаў карыстаецца цяперашні старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. За яго прагаласавала 86,8% выбарцаў, або 44 316 чалавек. Андрэйчанка абіраўся па Докшыцкай акрузе №22.

Дарэчы, гэты паказчык падтрымкі большы, чым у Аляксандра Лукашэнкі на выбарах 2015 года. Тады за кіраўніка краіны аддалі свой голас 83,47% выбарцаў.

У ліку новаабраных дэпутатаў ёсць тыя, хто не набраў 50% галасоў выбарцаў. Аднак яны трапілі ў Палату прадстаўнікоў, бо набралі ў сваёй акрузе больш галасоў, чым сапернікі. Найменшую колькасць падтрымкі, паводле ЦВК, атрымала Ганна Канапацкая з АГП — 23,7%, або 8603 галасы.

Таксама не набралі паловы галасоў выбарцаў, але сталі дэпутатамі наступныя персоны: Алена Анісім (40,5%), Ігар Марзалюк (49,2%), Валерый Варанецкі (40,7%), Аксана Гайдук (47,8%), Віталь Місявец (45,7%), Ірына Дарафеева (39,3%), Максім Місько (44%), Вольга Мычко (43,3%).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі