Ганна Канапацкая не будзе балатавацца на пасаду старшыні АГП

Ганна Канапацкая не будзе балатавацца на пасаду старшыні АГП

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая заявіла, што перадумала балатавацца на пасаду старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Пра гэта яна сказала напярэдадні з’езду арганізацыі, на якім павінны абраць новага кіраўніка АГП.

Канапацкая патлумачыла, што мела ідэі, як дамагчыся імклівага развіцця партыі і павялічыць яе ўплыў на палітычныя працэсы ў краіне. Аднак паўгода сустрэчаў з аднапартыйцамі і актывістамі выявілі, што яна сур’ёзна недаацэньвае праблемы АГП. Да таго ж сумяшчаць працу дэпутата і старшыні партыі для яе немагчыма.

Пры гэтым дэпутатка гатовая падтрымаць новага лідара партыі ў справе адраджэння арганізацыі. Сваю заяву Канапацкая апублікавала на старонцы ў Фэйсбуку.

Раней пра свой намер балатавацца на пасаду старшыні АГП заяўлялі таксама намеснікі старшыні Васіль Палякоў і Мікалай Казлоў, а таксама актывіст Сяргей Скрабец. Цяперашні старшыня Анатоль Лябедзька ў красавіку сказаў, што больш не будзе вылучацца на гэтых выбарах, але цяпер выказвае намер балатавацца.

Выбары ў АГП адбудуцца 8 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі