Ганцаўчанін выйграў у інтэрнэце ў покер каля 50 тысяч долараў

Той нядаўна трапіўся на вока падатковай інспекцыі з сумай у 75 мільёнаў 800 тысяч рублёў, якую ён атрымаў за 2012 год, гуляючы ў інтэрнэт-версію покеру. Яго прымусілі сплаціць 9 мільёнаў 100 тысяч рублёў падаходнага падатку і 700 тысяч рублёў пені, піша газета “Савецкае Палессе”.





Ці плаціў падаткі гулец у покер, які выйграў каля 50 тысяч долараў, не ўказана. Свае грошы ён здабыў таксама цягам мінулага года.





Ганцавіцкі раён вядомы як адзін з самых дэпрэсіўных на Брэстчыне. Ранейшы старшыня райвыканкама быў зняты за нездавальняючыя эканамічныя паказчыкі.





Фота — holdemworld.ru