Вы тут

"Ганьба!": як беларусы ў Вільні адрэагавалі на выступ віцэ-прэм'ера

euroradio.fm

Крыкамі "Ганьба!" скончыўся выступ  беларускага віцэ-прэм'ера Ігара Петрышэнка на цырымоніі развітання з Кастусём Каліноўскім і 19 паўстанцамі, якая 22 лістапада прайшла ў кафедральным саборы ў Вільні. Ён прадстаўляў нашу краіну (Літва і Польшча былі прадстаўлены прэзідэнтамі).

Петрышэнка выступаў па-беларуску. Ён назваў перапахаванне паўстанцаў гістарычным момантам, аднолькава важным для народаў Беларусі, Польшчы, Літвы і Латвіі. Аднак прамова была сапсавана словамі пра недапушчальнасць выкарыстання постаці Каліноўскага "у палітычных мэтах". Менавіта на гэта натоўп і адрэагаваў крыкамі. Глядзіце самі, як гэта было: 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.