Гамяльчук скраў дзевяць левых чаравікаў

У Гомелі скончыўся суд над 25-гадовым злодзеем, які летась учыніў кур'ёзны крадзеж. Мужчына, раней судзімы за разбой, у адным з ролетаў Цэнтральнага рынку Гомеля скраў скрынку з мужчынскім абуткам. Адкрыўшы скрынку, ён пабачыў там дзевяць чаравікаў — і ўсе на левую нагу.

Хітры гамяльчук надумаўся вярнуць абутак гаспадыні гандлёвай кропкі за ўзнагароджанне. Праз знаёмага ён прапанаваў гаспадыні выкупіць абутак за 1 мільён рублёў, але тая пагадзілася аддаць 800 тыс.руб. Яна аддала палову сумы, а пасля пагаднення зламысніка затрымала міліцыя.

На судзе мужчына цалкам прызнаў сваю віну і раскаяўся, адзначае БЕЛТА. Яго прысудзілі да 5 месяцаў арышту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі