Гамер Сімпсан затыкнуў за пояс Тоні Сапрана і Ганібала Лектара

Часопіс Entertainment Weekly апублікаваў спіс самых вялікіх персанажаў, створаных у кіно і на тэлебачанні за апошнія 20 гадоў, паведамляе рэсурс Корреспорндент.net. Рэйтынг узначаліў Гамер Сімпсан. Ён абышоў Гары Потэра, Тоні Сапрана, Рэйчал з "Сяброў", Ганібала Лектара і Кэры Брэдшоў з "Сэксу ў Вялікім горадзе".

Спіс быў складзены часопісам па выніках апытання чытачоў і акрамя пералічаных персанажаў у яго трапілі Эдвард рукі-нажніцы, Бафі - знішчальніца вампіраў, Губка Боб - квадратныя трусы і Джокер.

Фота: blogs.suburbanchicagonews.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі