Гамельчука падазраюць, што ён заразіў ВІЧ пяць жанчын у Брэсцкай вобласці

Гамельчука падазраюць, што ён заразіў ВІЧ пяць жанчын у Брэсцкай вобласці

Ад пачатку года ў Брэсцкай вобласці за наўмыснае заражэнне ВІЧ пачалі шэсць крымінальных спраў. Такую лічбу назваў старшы інспектар упраўлення прафілактыкі УУС аблвыканкама Міхаіл Ціхановіч, інфармуе БЕЛТА.

Пяць крымінальных спраў пачалі на аднаго чалавека — 46-гадовага жыхара Гомельскай вобласці. Мужчына раней неаднаразова судзімы, ён ведаў, што з'яўляецца носьбітам ВІЧ-інфекцыі, і быў папярэджаны пра крымінальную адказнасць за палавыя кантакты без кантрацэптыва. Аднак у траўні ў яго былі палавыя кантакты з пяццю жанчынамі на тэрыторыі Брэстчыны. Адна з іх ужо заявіла, што яна інфікаваная і праходзіць лячэнне ў кансультацыйна-дыспансерным кабінеце пры абласной бальніцы.

Яшчэ адну крымінальную справу за заражэнне ВІЧ пачалі на маладую жанчыну з Брэсцкай вобласці. З 2011 па 2017 год ВІЧ-інфікаваная жанчына мела пастаянную палавую сувязь з маладым чалавекам, але не паведаміла партнёру пра сваё захворванне. У выніку мужчына таксама быў заражаны ВІЧ.

Усе крымінальныя справы знаходзяцца ў стадыі расследавання.

Апошнім часам ВІЧ-інфекцыя перадаецца пераважна палавым шляхам, паведаміў загадчык аддзела прафілактыкі ВІЧ / СНІД абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Леанід Глебка. Сёлета на гетэрасексуальныя кантакты прыпадае 83% выпадкаў заражэння. Заражэнне пры ін'екцыі наркотыкаў склала 15%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі