Гамельчука аштрафавалі на 5 мільёнаў за тое, што агаліўся на дарозе

Як паведамляе БелаПАН, здарэнне адбылося яшчэ 9 сакавіка. Кіроўца справакаваў на дарозе аварыйную сітуацыю. Праз гэта ў яго ўзнік славесны канфлікт з іншымі ўдзельнікамі дарожнага руху. Хлопец пачаў нецэнзурна лаяцца ў прысутнасці жонкі іншага кіроўцы і іх непаўналетніх дзяцей. А потым і зусім агаліў і прадэманстраваў свае палавыя органы.





На кіроўцу-хулігана пачалі крымінальную справу, якую цяпер і разгледзеў суд.





Фота — obozrevatel.com