Галоўным трэнерам ФК "Тарпеда-БелАЗ" стаў Алег Кубараў

Галоўным трэнерам ФК "Тарпеда-БелАЗ" стаў Алег Кубараў

Галоўным трэнерам "Тарпеда-БелАЗ" стаў Алег Кубараў, паведамляе прэс-служба жодзінскага футбольнага клуба. 

Папярэдні трэнер каманды Ігар Крывушэнка пакінуў клуб, бо вырашыў сканцэнтраваць увагу на трэніроўцы нацыянальнай зборнай. 

Новага трэнера футбалістам "Тарпеда" прадставілі ў аўторак перад трэніроўкай.

Паведамляецца, што Кубараў рабіў свае першыя крокі ў Жодзіне, у мясцовай спартыўнай школе. Ён ужо кіраваў клубам "Тарпеда-БелАЗ" з 2006 па 2009 год: пры ім аўтазаводцы трэці раз у сваёй гісторыі дайшлі да вышэйшага пакуль што паказчыка ў чэмпіянатах Беларусі — чацвёртага месца (2007 г.). Сёлетні сезон Кубараў сустрэў на пасадзе галоўнага трэнера салігорскага "Шахцёра" і завяршыў з ім першы круг чэмпіянату на верхнім радку турнірнай табліцы. Аднак кіраўніцтва салігорскага клуба нечакана вырашыла скасаваць кантракт з трэнерам. Два тыдні таму Кубараў пакінуў Салігорск. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі