Галоўны трэнер БАТЭ: “Шансы прайсці “Слован” 50 на 50”

Барысаўчане ў гасцях сустракаюцца са славацкім “Слованам”. Матч пачнецца ў Братыславе ў 21.45 паводле беларускага часу. Трансляцыя на тэлеканале “Беларусь 2”. Футбалісты БАТЭ прыляцелі ў сталіцу Славакіі ўчора ўдзень, вечарам правялі трэніроўку на стадыёне саперніка. Галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч на прэс-канферэнцыі паведаміў славацкім журналістам, што не лічыць свой клуб фаварытам у гульні:

“Не, мы не лічым сябе фаварытамі. Мы выразна разумеем, што “Слован” - вельмі сур'ёзны супернік, мае багатыя традыцыі ў сваёй краіне. Таму, мяркую, шансы на выхад у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў у абодвух клубаў аднолькавыя, а менавіта 50 на 50”, - паведаміў Аляксандр Ермаковіч.

Букмекеры пры гэтым аддаюць невялікую перавагу славакам. Гульня ў адказ пройдзе на “Барысаў-Арэне” 26 жніўня. Пераможца па суме дзвюх сустрэч трапіць у групавы этап Лігі чэмпіёнаў. Той, хто прайграе, працягне ў групавым раундзе Лігі Еўропы.

Фота goals.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі