Вы тут

Галоўчанка: беларуская эканоміка адчувае сябе цалкам здаровай

Кіраўнік Мінскай вобласці, міністр сельскай гаспадаркі і прэм'ер-міністр: дзейнічаюць санкцыі ці не? / narachanka.by

У інтэрв'ю тэлеканалу Al Arabiya прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка зноў прадэманстраваў зайздросны аптымізм. Ён заявіў, што нягледзячы на санкцыі, "беларуская эканоміка адчувае сябе дастаткова ўпэўнена", "па стане на сёння эканоміка адчувае сябе цалкам здаровай". Праўда, ён прызнае, што з-за сектаральных санкцый ЕС ёсць праблемы з выпускам і экспартам прадукцыі, бо на "пераарыентацыю плыняў" патрэбны час. Па словах Галоўчанкі, урад чакае "напружаная праца", каб "не даць сітуацыі пагоршыцца". Ён яшчэ спадзяецца, што эканоміцы ўдасца дасягнуць лічбаў мінулага года.

А яшчэ беларускі прэм'ер заявіў, што Захад хацеў праз санкцый "паставіць Беларусь і Расію хутка на калені", а ў выніку ўзніклі праблемы ў... сусветнай эканоміцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.