Галівудскія сцэнарысты дамовіліся з прадзюсерамі

Прафсаюз, які прадстаўляе галівудскіх сцэнарыстаў, паведаміў аб дасягненні "папярэдняй дамовы" з альянсам прадзюсераў кіно і тэлебачання ЗША пасля трохмесячнага страйку, паведамляе Reuters.
Чакаецца, што ў суботу члены Гільдыі збяруцца ў Нью-Ёрку і Лос-Анджалесе для абмеркавання ўмоў дамовы, працэсу ратыфікацыі і завяршэння страйку. Галівудскія сцэнарысты страйкуюць з пачатку лістапада 2007 года.

Гільдыя пісьменнікаў Амерыкі дамагаецца павелічэння памеру аўтарскіх ганарараў, якія выплачваюцца сцэнарыстам з прыбытку ад продажаў DVD з запісам фільмаў і тэлешоў, а таксама праглядаў іх запісаў у інтэрнэце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі