Галівудская зорка Уіл Сміт выканае афіцыйны гімн чэмпіянату свету па футболе

Галівудская зорка Уіл Сміт выканае афіцыйны гімн чэмпіянату свету па футболе

Галівудская зорка Уіл Сміт выступіць у нечаканым амплуа. Разам з амерыканскім выканаўцам Нікі Джэм і спявачкай з Косава Эрай Істрэфі ён выканае афіцыйны гімн чэмпіянату свету па футболе-2018. На гэтым тыдні Сміт сустракаўся з Джэм у Будапешце для ўнясення апошніх штрыхоў ў песню. Рэліз намечаны на бліжэйшую пятніцу, 25 траўня.

Сміт не толькі паспяховы акцёр, але і рэп-выканаўца. Магчыма, што яму ўдасца пераўзысці футбольны хіт Шакіры (гл. відэа). Уіл Сміт актыўна сочыць за галоўнымі падзеямі ў свеце спорту. Вядома, што амерыканец у футболе аддае перавагу італьянскай “Роме”.

Чэмпіянат свету па футболе стартуе ў Расіі 14 чэрвеня 2018-га.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі