Галандская раварыстка на Алімпіядзе зламала пазваночнік (жорсткае відэа)
Цяжкую траўму атрымала на Алімпійскіх гульнях Аннэмік ван Влютэн — раварыстка з Нідэрландаў. Падчас хуткаснай гонкі яна не справілася з кіраваннем і наехала на бардзюр трасы.
Пры падзенні раварыстка атрымала цяжкія траўмы — у яе трайны пералом пазваночніка і страсенне галаўнога мозгу. Спартоўку шпіталізавалі і змясцілі ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі.
Тым не менш раварыстка размясціла ў Твітары запіс з паведамленнем, што ўсё будзе добра.
Галоўны доктар галандскай зборнай Кеес ван Хугенбанд паведаміў, што дзяўчына атрымала цяжкую кантузію, але знаходзіцца ў стабільным стане.