Футбольны фанат сканаў пасля матчу “Валенсія” — “Барселона”
Заўзятар футбольнага клуба “Валенсія” сканаў пасля матчу 14-га тура чэмпіянату Іспаніі супраць “Барселоны”. “Валенсія” выказала спачуванні блізкім памерлага фаната на сваім афіцыйным сайце.
Гульня праходзіла 5 снежня. Пасля матчу ў 43-гадовага заўзятара здарыўся сардэчны прыступ. Яго даставілі ў лякарню, дзе ён і памёр.
Матч супраць “Барселоны” завяршыўся з лікам 1:1. Гаспадары поля змаглі сысці ад паразы ў канцоўцы сустрэчы.
Пасля 14 тураў “Барселона” лідзіруе ў турнірнай табліцы, набраўшы 34 ачкі, а “Валенсія” з 20 ачкамі займае 9-е месца, піша Lenta.ru
Фота: REUTERS