Футбалісты мінскага "Дынама" выказаліся пра змену галоўнага трэнера

У СМІ пытанне галоўнага трэнера мінскага “Дынама”, нібыта, ужо вырашана. Алега Пратасава звольнілі, а замест яго могуць прызначыць галандца Роберта Маасканта ці партугальца Паолу Соўзу. Гульцам на гэты конт пакуль нічога не паведамілі.



“У нас ідзе зараз такі ж трэніровачны працэс, як і раней. Чутак шмат, але зараз у нас трэнер Алег Валер’евіч Пратасаў, ― каментуе інфармацыю паўабаронца мінскага “Дынама” Аляксандр Данілаў. ― А калі і будуць змены, пра іх мы даведаемся не першымі”.



Зорка “Дынама” Дзмітрый Сычоў інфармацыю не каментуе, але лічыць, што для выйгрышу "золата" чэмпіянату Беларусі камандзе неабходна "стабільнасць і сістэма". Ён кажа, што таксама не ведае нічога дакладнага пра трэнерскія ракіроўкі.

 

На здымку: Дзмітрый Сычоў і Аляксандр Данілаў

Дзмітрый Сычоў гуляў у Мінску з "Фабрэгасам" і "Раналду" (відэа)