Футбалісты БАТЭ выйгралі ў брэсцкага "Дынама" — 3:1

Футбалісты БАТЭ выйгралі ў брэсцкага "Дынама" — 3:1

20 траўня ў Брэсце футбалісты мясцовага "Дынама" прымалі ў гасцях барысаўскае БАТЭ. Сустрэча скончылася з лікам 3:1 на карысць гасцей. 

У першай палове гульні лік адкрылі барысаўскія футбалісты: Станіслаў Драгун на 31-й хвіліне закрыў падачу Ігара Стасевіча з вуглавога. Праз восем хвілінаў Арцём Мілеўскі аднавіў парытэт — 1:1.

Аднак у другой палове матча ўдача была на баку БАТЭ. Дынамавец Павел Савіцкі не змог забіць гол з выгаднай пазіцыі, а ўжо літаральна праз хвіліну Павел Няхайчык вывеў барысаўскую каманду наперад. Яшчэ праз сем хвілінаў Неманья Міліч, які забіў трэці гол са штрафной пляцоўкі дынамаўцаў.

Нагадаем, што 24 траўня БАТЭ і "Дынама-Брэст" сустракаюцца ў Кубку Беларусі на мінскім стадыёне "Дынама".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі