Футбаліст зборнай Чэхіі не забіў у пустую браму з аднаго метра (відэа)

Паўабаронца нямецкага "Гамбурга" Пётр Ірачак пры ліку 1:0 на карысць Чэхіі не змог патрапіць у пустую браму. З аднаго метра ён адправіў мяч вышэй за браму, інфармуе "Прессбол".



Ужо праз некалькі хвілін венгры зраўнялі лік і матч скончыўся ўнічыю — 1:1.

У ліпені 24-гадовы паўабаронца "Гомеля" Аляксандр Карніцкі выдатна прабіў штрафны ўдар са сваёй паловы поля ў матчы ў Жодзіне з мясцовым "Тарпеда-БелАЗ". Атрымаўся фантастычны гол з 65 метраў (гл. відэа). Брамнік Уладзімір Пяцігорац толькі дацягнуўся да мяча, але перашкодзіць яго трапленню ў вароты не змог.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі