Вы тут

Футбаліст Януш: мы ж Еўропа, павінны па-беларуску размаўляць

Мікалай Януш / instagram.com/mikalaiyanush

Нападаючы "Іслачы" Мікалай Януш на YouTube-канале MelkazeRaw выказаўся на тэму сітуацыі з беларускай мовай у нашай краіне.

"Я паважаю людзей за тое, што яны сваю мову ведаюць, — кажа футбаліст. — ...Мы ж Еўропа. Мы павінны на сваёй мове размаўляць".

Януш згадвае, што спартсмены-замежнікі нярэдка здзіўляюцца, што беларусы размаўляюць па-руску. І гэта яго закранула.

"У мяне ўнутры ёсць стрыжань, які мяне трымае, — кажа Януш. — Хачу, каб людзі мяне больш разумелі. Мы беларусы, мы павінны быць беларусамі".

Мікалай Януш і раней пазітыўна выказваўся пра беларускую мову, выступаў на ёй, вядзе па-беларуску Instagram. А яшчэ ён цікавіцца айчыннай гісторыяй. У інтэрв'ю футбаліст заявіў, што ВКЛ было беларускай дзяржавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.