Вы тут

Футбаліст Мікалай Януш: я супраць мітынгаў, але і супраць інтэграцыі з Расіяй

Мікалай Януш / fcisloch.by

Форвард "Іслачы" Мікалай Януш не хоча інтэграцыі Беларусі з Расіяй, але і выступае супраць мітынгаў. Пра гэта футбаліст распавёў у эфіры відэаблога MelkazeRaw.

"Я супраць мітынгаў, таму што я хачу, каб усё было спакойна. Я супраць мітынгаў, але і супраць інтэграцыі з Расіяй", — заявіў Януш.

На яго думку, мітынгі прыводзяць да радыкалізацыі. Ён згадаў кіеўскі Майдан, дзе загінулі людзі. "А за праўленне Парашэнкі памянялася нешта?" — ставіць рытарычнае пытанне футбаліст. 

"Давай шчыра: пайшлі людзі на мітынг супраць інтэграцыі, выказалі сваю пазіцыю. Я таксама магу напісаць у сацыяльнай сетцы, што я супраць інтэграцыі, таму што я беларус. Я хачу, каб у нас была краіна Беларусь, не хачу, каб мы былі часткай Расіі. Але і на мітынг я не хачу ісці, таму што не хачу дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне. Хачу, каб усё было спакойна: будуць выбары — ідзіце на выбары, галасаванне", — выказаў Януш сваё меркаванне.

Пры гэтым ён дадаў, што не забараняе людзям трымацца іншай думкі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.