ФСБ Расіі патлумачыла правіла памежнага кантролю на авіярэйсах з Беларусі

ФСБ Расіі патлумачыла правіла памежнага кантролю на авіярэйсах з Беларусі

ФСБ Расіі пацвердзіла, што з 15 траўня авіярэйсы з Расіі ў Беларусь і з Беларусі ў Расію пераводзяцца ў міжнародныя сектары аэрапортаў. У Цэнтры грамадскіх сувязяў ФСБ агенцтву ТАСС паведамілі, што памежны кантроль для грамадзян Беларусі і Расіі на гэтых рэйсах уводзіцца не будзе. Яго будуць праходзіць толькі грамадзяне трэціх краін.

Адзнакі аб перасячэнні мяжы ў пашпарце ставіцца не будуць. Але ў ФСБ удакладнілі, што памежны кантроль не будзе праводзіцца пры прад'яўленні дакумента, які сведчыць асобу, і пасадачнага талона. 

"Замежныя грамадзяне (акрамя грамадзян Беларусі) і асобы без грамадзянства будуць праходзіць памежны кантроль у парадку, вызначаным для міжнародных сектараў (тэрміналаў) расійскіх аэрапортаў", — дадалі ў ФСБ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі