Французскі шансанье Шарль Азнавур стаў амбасадарам Арменіі ў Швейцарыі

Знакаміты французскі шансанье армянскага паходжання Шарль Азнавур стаў амбасадарам Арменіі ў Швейцарыі і сталым прадстаўніком краіны ў штаб-кватэры ААН.
Стаць амбасадарам спеваку яшчэ ў лютым прапанаваў прэзідэнт Арменіі. Тады 84-гадовы Азнавур адмовіўся. Аднак праз некалькі дзён змяніў сваё меркаванне і пагадзіўся з прапановай прэзідэнта, паведамляе “Інтэрфакс”.

У канцы 2008 года Азнавур атрымаў армянскае грамадзянства. Яго сапраўднае імя Шанур Варынаг Азнавуран. Ён напісаў каля тысячы песень і згуляў у 60 фільмах. Азнавур стаў першым французскім выканаўцам, якому ўдалося атрымаць плацінавы дыск у Еўропе, адзначае “Korespondent.net”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі