Фотарэпартаж з віцебскага студэнцкага конкурса візуальных мастацтваў

Конкурс-выстава візуальных мастацтваў "Арт-Сесія" прайшоў 16 траўня у Віцебску. Выстава студэнцкіх работ у Центры культуры "Віцебск" працуе яшчэ і ў нядзелю. Студэнты з Беларусі і Латвіі спрачаліся ў васьмі намінацыях, адна з якіх была прысвечана 90-годдзю віцебскай мастацкай школы.
"Арт-Сесія" - праект дэмакратычны, там можна пабачыць і "звычайны" жывапіс, і вар'яцкія праекты з пустых бутэлек, смецця, галля ды іншых падручных матэр'ялаў.



Сёлета на "Арт-Сесіі" студэнты, як змовіўшыся, выкарыстоўваюць такі прыём, як падсветка. Свецяцца "філасофскія" камяні, помнік сучаснаму мастацтву, "інтраспектыўныя" вантробы.



Што да вынікаў конкурсу, дык у трох з васьмі намінацый - жывапіс, графіка ды скульптура - перамаглі латышскія студэнты.

Беларусы разабралі астатнія першыя месцы ды спецыяльныя прэміі. Пераможцы атрымалі, акрамя дыпломаў, так званую "Арт-стыпендыю аднаго дня" у памеры каля 60 долараў.




Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі