Вы тут

Фотафакт: Віктар Лукашэнка закрываў байкерскі сезон

Фота: sputnik.by

Старэйшы сын кіраўніка дзяржавы, Віктар Лукашэнка прыняў удзел у закрыцці мотасезона. Як перадае sputnik.by, ён наведаў традыцыйнае H.O.G. Rally Minsk і сустрэўся з байкерамі. На Віктары Лукашэнку была куртка з лагатыпам Harley-Davidson і бейсболка з эмблемай хакейнага клуба “Бастыён”, у якім ён гуляе.

Традыцыйны мотапрабег пачаўся ад Кургана Славы, куды раніцай у суботу сабраліся байкеры, каб потым рушыць у Мінск. На імпрэзе таксама быў міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч.