Фотафакт: У Мінску зрабілі кур'ёзную "зону для курцоў"
![Фотафакт: У Мінску зрабілі кур'ёзную "зону для курцоў"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/vakzal-1611.jpg.webp?itok=CjLRUIus)
Кур'ёзная "зона для палення" з'явілася каля чыгуначнага вакзала ў Мінску. Гэта проста абазначаны на тратуары квадратны лапік са сметніцай пасярод яго.
Дарэчы, большасць курцоў збіраецца на вакзальным ганку. Ці перабяруцца яны да самотнай сметніцы, пакажа час.