Фотафакт: у Брэсце ратавалі мужчыну, які ўпаў на металічны плот

У Брэсце ратавалі 63-гадовага мужчыну, які ўпаў на металічны плот. Пацярпелы з лесвіцы абрываў вішні, у выніку парыву ветру не ўтрымаўся і паляцеў уніз.

Як інфармуе прэс-служба МНС Брэсцкай вобласці, здарэнне адбылося каля 15-й гадзіны ў сераду, 6 ліпеня. Калі на месца прыехалі ратавальнікі, мужчына вісеў на металічных штырах. З дапамогай спецінструмента яго знялі з плота і перадалі медыкам. Пацярпелага шпіталізавалі ў Брэсцкую гарадскую бальніцу хуткай дапамогі.