Фотафакт: Таццяна Караткевіч засядае ў парламенце
![Фотафакт: Таццяна Караткевіч засядае ў парламенце](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/karat_parl_1.jpg.webp?itok=3hVgcoCQ)
У Палаце прадстаўнікоў праходзіць круглы стол па стандартах правядзення выбараў і ўдасканалення заканадаўства. Ён арганізаваны парламентскай асамблеяй Савета Еўропы.
Удзел у круглым стале прымаюць прадстаўнікі Парламентскай асамблеі, прадстаўнікі Венецыянскай камісіі, АБСЕ, Еўрапарламента, а з беларускага боку дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, МЗС і ЦВК. Прысутнічае і Лідзія Ярмошына.
Андрэа Рыгоні, спецдакладчык па Беларусі камісіі Парламентскай асамблеіі Савета Еўропы, сказаў, што яны прыехалі сюды не як цэнзары, каб некага вучыць, а як людзі, якія хочуць даць добрыя парады.
У сустрэчы удзельнічае таксама былая кандыдатка ў прэзідэнты Таццяна Караткевіч. Хто запрасіў яе на гэтую сустрэчу — беларускі бок ці еўрапейскі — пакуль не вядома, але сядзіць яна з боку еўрапейскай дэлегацыі.