Фотафакт: польскія мытнікі канфіскавалі 200 тысяч пачкаў цыгарэт

Як паведамляе партал "Віртуальны Брэст", тытунёвыя вырабы беларускай вытворчасці былі выяўленыя ў вагонах з адходамі драўніны. У агульнай колькасці ў схованках знойдзена амаль 200 тысяч пачкаў цыгарэт.



 Сёлета гэта найбуйнейшая спроба кантрабанды цыгарэт на участку мяжы ў  Люблінскім ваяводстве. Мытнікі ацанілі іх рынкавы кошт прыкладна ў  два мільёны злотых.



Была распачатая крымінальная справа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі