Фотафакт: Пад Мінскам вецер паваліў участак лесу
![Фотафакт: Пад Мінскам вецер паваліў участак лесу](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/snimok_ekrana_2016-07-13_v_20.23.46.png.webp?itok=ICekxdAX)
Моцны вецер за 6 кіламетраў ад Мінска паваліў цэлую лесапаласу. Па фота, выкладзеным у твітары, відаць, што вакол дарогі і ў вёсцы вецер паваліў некалькі дзясяткаў дрэў.
Навальніца, якая 13 ліпеня абрынулася на Мінск, прынесла шмат непрыемнасцяў: адключалі ваду з-за перабояў з электрычнасцю, была затрымка цягнікоў, у аэрапорце сутыкнуліся два самалёты, яшчэ адзін разламала на кавалкі парывамі ветру. У сталіцы шмат аўтамабіляў было пашкоджана паваленымі дрэвамі, затапіла вуліцы і двары.
![Фотафакт: Пад Мінскам вецер паваліў участак лесу](/sites/default/files/paragraphs/image/snimokekrana2016-07-13v202406.png)
![Фотафакт: Пад Мінскам вецер паваліў участак лесу](/sites/default/files/paragraphs/image/snimokekrana2016-07-13v202423.png)
![Фотафакт: Пад Мінскам вецер паваліў участак лесу](/sites/default/files/paragraphs/image/snimokekrana2016-07-13v202433.png)