Фотафакт: МКАД засыпала яйкамі
На Мінскай кальцавой сутыкнуліся аўтамабілі птушкафабрыкі і мясакамбіната.
Карэспандэнт "Комсомольской правды в Беларуси" стаў сведкам наступстваў ДТЗ двух грузавікоў, якія перавозілі прадукцыю прамысловых прадпрыемстваў. Каля другой ночы на МКАД у раёне Навінак аўтамабіль, які належыць Бярозаўскаму мясакансерваваму камбінату, урэзаўся ў МАЗ 1-й Мінскай птушкафабрыкі.
Удар быў настолькі моцным, што кабіну аўтамабіля мясакамбіната ўціснула ў кузаў. Што тычыцца аўтамабіля птушкафабрыкі, то ад удару адчыніліся дзверцы і на асфальт пачалі выпадаць скрынкі з курынымі яйкамі.
Пра тое, у якім стане знаходзяцца кіроўцы, пакуль невядома.