Фотафакт: медалі зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года ў Пхенчхане

Фотафакт: медалі зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года ў Пхенчхане

21 верасня ў Сеуле былі прадстаўлены медалі зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года ў Пхенчхане. Як інфармуе ТАСС, яны адлюстроўваюць традыцыі і культуру Паўднёвай Карэі. На адным баку медаля — дыяганалі, якія сімвалізуюць алімпійскую гісторыю і рашучы настрой спартсменаў. На іншым баку медаля можна пабачыць малюнак спартыўнай дысцыпліны. Стужка да ўзнагароды выканана з выкарыстаннем традыцыйных карэйскіх тканін.

Алімпіяда ў Пхенчхане пройдзе 9-25 лютага 2018 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі