Фотафакт: Мадэм для бескантактнай аплаты ў мінскім метро прымацавалі скотчам
19 верасня ў мінскім метро пачаў працаваць першы турнікет, дзе праезд можна аплаціць бескантактнай карткай Visa. Каб аплаціць праезд, трэба прыкласці картку Visa любога банка любой краіны да валідатора наверсе турнікета. Механізм спіша з яе 60 капеек, і пасля гэтага пасажыр зможа праходзіць далей.
Навінку паставілі на станцыі метро "Плошча Леніна".
Найбольшую пікантнасць гэтай праяве тэхнічнага прагрэсу надае мадэм да турнікета: яго прымацавалі да бліжэйшай сценкі скотчам.