Фотафакт: Дар'я Домрачава правяла трэніроўку ў Оберхофе
![Фотафакт: Дар'я Домрачава правяла трэніроўку ў Оберхофе](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/20170104190240.jpg.webp?itok=O2RJOEqw)
Славутая беларуская біятланістка Дар'я Домрачава збіраецца выступіць на этапе Кубка свету ў нямецкім Оберхофе, які пройдзе з 5 да 8 студзеня. Раней з'явілася інфамацыя, што Домрачаву ўключылі ў папярэдні склад зборнай Беларусі, а цяпер апублікаванае фота з трэніроўкі.
Дар'і Домрачавай 30 гадоў. Яна прапусціла з-за хваробы сезон 2015/2016 гадоў, а ў сувязі з нараджэннем дачкі — першыя тры этапы бягучага сезону.